Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Вершы

ВЕРШЫ ПРА ВОСЕНЬ

Чытайце разам з намі

 

  Асенні малюнак

Як охра, пажаўцела восень,

Зямля рыхтуецца к зіме.

Мільгне на небе раптам просінь,

А вецер золкі дзьме ды дзьме.

Туман малочны лістапада

Пакрыў палі, пакрыў лугі,

Чарнеюць ля дарог прысады

Ад халадоў і ад тугі.  (Мікола Сабалеўскі) 

Едзе восень

Змоўкла наваколле,

Лес адгаманіў.

Едзе восень полем

На рабым кані.

А за сінім борам —

Я разгледзеў сам —

Сядзе ў санкі скора

Белая зіма.   (Валянцін Рабкевіч)

Лістапад

З буйных ліп і бяроз

Лісты валяцца.

Між павалаў і лоз

Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць

Залацістыя,

Ўвысь галінкі глядзяць

Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна —

Ўсё адменіцца,

I галінкі ізноў

Зазяленяцца. (Янка Купала)

Восень

Восень абсыпала дрэвы

Жоўтым прыгожым лістком,

Восень сабрала пасевы

З поля пагодным дзяньком,

Збожжа ў гумно накладала,

Бульбу ссыпала ў мяхі,

Ў косы цыбулю сплятала,

Вешала іх ля страхі.

Лушчыла ў торбы сланечнік,

Мак, і хвасолю, і боб.

Восень у клопаце вечным,

Хай дапаможа ёй Бог! (І. Багдановіч)

Колеры восені

Пафарбавала восень

Клёны

У колер жоўты

І чырвоны.

На спелых гронках

Арабіны -

Бялюткіх нітак

Павуціна.

А за сцяжынкай

Паглядзі ты -

Зялёнай руні

Аксаміты.

І немагчыма

Надзівіцца

На восень -

Цуда-чараўніцу... (В. Шымук)

Асенні малюнак

Як охра, пажаўцела восень,

Зямля рыхтуецца к зіме.

Мільгне на небе раптам просінь,

А вецер золкі дзьме ды дзьме.

Туман малочны лістапада

Пакрыў палі, пакрыў лугі,

Чарнеюць ля дарог прысады

Ад халадоў і ад тугі.(М.Сабалеўскі)

Раздзелы сайта