ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА “КАЛЯДКІ”
Задачы: працягваць далучаць дзяцей да культуры беларускага народа; зацікавіць святам, стварыць добры настрой, жаданне ўдзельнічаць у ім; выхоўваць у дзяцей пачуццё гонару за сваю мову, краіну, народ.
Гучыць песня “Сёння ў нашай хаце свята…”
Музычная зала ўпрыгожана ў адпаведнасці са зместам свята.
Гаспадар:-Ой,жонка, нешта горача ў нашай хаце!
Гаспадыня:- Рыгорка, дык я тры дні ў печы паліла, смажыла, пякла, каб толькі калядоўчшыкі зайшлі, нашай хаты не мінавалі.
Гаспадар:- Ай, Божа, які чугун цяжкі, відаць, куцця будзе смачная, галубка мая.
Гаспадыня:- Ой, нешта лыжкі пападалі! Мусіць госцейкі і да нас прыйдуць.
Калядоўчшыкі:- Ой, ішла каляда калядуючы праз сяло
Зайшла ж яна да пана пад акно (3 разы)
Звяздар:- Добры вечар у хату
Нашы ягамосці
Прыбылі да вас сення мы ў госці!
Механоша:- Гэй, Гаспадыня, не тамі гасцей.
Хлопец:- Бо мы знаем, што сядзіш дома на ўслонцы і лічыш чырвонцы!
Дзяўчынка: Не дай нам, Гаспадынечка, доўга стаяць,
на тваім двары сняжок таптаць.
Павадыр:- Просім выйсці на ганачак,
Просім вынесці нам падаруначак.
Гаспадыня:- Хоць я не багата, а гасцям заўсёды рада.
Звяздар:- Чым, гаспадынька, будзеш частаваць?
Гаспадыня:- Было б за што дзенькаваць!
Песня “Зайграй-жа мне дударочку”
Калядныя вершы
Гаспадыня:- Дзякуй вам, паважаныя, за цудоўную песню, за вершы. Заходзьце, заходзьце хутчэй, каляда чакае гасцей. Што маю, тым і прымаю!
Звяздар:- Мы не толькі самі прыйшлі, мы казу прывялі. А ну, козанька, пакажы, на што ты здольная.
Песня- харавод “Го-го-го, каза” (каза падае)
Хлопец:- Устань, козанька, расхадзіся, нашай Гаспадынечцы нізка пакланіся. Да саменькіх ножак, хай дасць піражок.
Дзяўчынка:- Гаспадыня ў рэшаце бліны нам валачэ. Ключыкамі звякае, каморачку адапрэ.
Механоша:- А за гэты піражок- каб на другі год каласок, а з таго каласка – поўна бочка жыта нарасла (каза падымаецца)
Павадыр:- Пакланіся ўсім і старым, і малым,
Закладай рогі, падбірай свае ногі.
З гэтай хаты выхадзі, бяду, гора вынасі,
Уцякай хутчэй з гаспадаравых вачэй!
Звяздар:- Дай, божа, табе, гаспадынечка,
І ў каморы, і ў аборы.
Гаспадар і Гаспадыня:Дзякуй вам,калядоўчшыкі, што нашу хату не мінулі ! Чакаем вас у наступны год!
Песня “Запражыце сівых коней”
Шчодра:- Ці падабаецца вам свята ?
Ну калі вы нам рады
І мы вам да парады,
То, як кажуць нашы людзі,
Хай вам да спадобы
Будуць жарты, песні.
Бо без песні
Жыць няёмка, хоць ты трэсні!
А якія ж каляды без песень!
Песня- танец “Лявоніха”
Шчодра:- А зараз ізноў гуляць будзем і пець будзем.
“Частушкі”
Гульня “Падушачка”
Шчодра:- Ці падабаюцца вам нашы гульні? Тады людзі добрыя не сядзіце, казу весялуху ў карагод вазьміце. Хто з казою патанцуе, таму ў Новым годзе пашанцуе.
Песня «Бывайце здаровы»
Канспект заняткаў склаў выхавальнік вышэйшай катэгорыі
Беспалая Вера Васільеўна